Усталяванне

React быў распрацаваны для паступовага ўкаранення. Вы можаце выкарыстоўваць столькі React, колькі вам трэба. Калі вы хочаце паспрабаваць React, дадаць трохі інтэрактыўнасці HTML старонцы або стварыць складаную праграму на React, гэты раздел дапаможа вам прыступіць да працы.

Паспрабуйце React

Вам не трэба нічога усталёўваць, каб паспрабаваць React. Паспрабуйце рэдагаваць код у пясочніцы!

function Greeting({ name }) {
  return <h1>Вітаю, {name}</h1>;
}

export default function App() {
  return <Greeting name="свет" />
}

Вы можаце рэдагаваць код прама тут, або адкрыць у новай укладцы, націснуўшы кнопцы «Fork» у правым верхнім куце.

Большасць старонак дакументацыі React утрымліваюць пясочніцы падобныя гэтай. Па-за дакументацыяй React існуюць і іншыя анлайн-пясочніцы, якія падтрымліваюць React: напрыклад, CodeSandbox, StackBlitz, або CodePen.

Паспрабаваць React лакальна

Каб паспрабавать React лакальна на вашым камп’ютары, загрзіце гэтую HTML старонку. Адкрыйце яе ў сваім тэкставым рэдактары і браўзеры!

Стварыць новы React праект

Калі вы хочаце стварыць праграму або вэб-сайт цалкам на React, стварыце новы React праект.

Дадаць React ў існуючы праект

Калі вы хочаце дадаць React ў існуючую праграму або вэб-сайты, дадайце React ў існуючы праект.

Наступныя крокі

Азнаемцеся са старонкай «Хуткі старт», каб пазнаеміцца з найбольш важнымі канцэпцыямі React, якімі вы будзеце карыстацца кожны дзень.